Па словах назіральніка, асабіста ён знаходзіўся на адлегласці каля 10 метраў ад стала, дзе лічылі выбарчыя бюлютэні, і мог бачыць толькі спіны членаў камісіі. Члены камісіі не агалошвалі вынікі падліку галасоў, а перадавалі адзін аднаму запіскі з лічбамі.
Старшыня Глускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ адмовіў назіральніку БХК у просьбе азнаёміцца з выніковымі пратаколамі галасавання, пададзенымі з іншых чатырнаццаці выбарчых участкаў у Глускім раёне. Таксама не быў вывешаны пратакол з вынікамі галасавання.
"На ўчастку №28, на якім я назірала, сябры камісіі забаранілі нам падыходзіць да месца падліку галасоў (на фота), і, як вынік - 398 "іншапланецян" у выніковым пратаколе. На ўчастку № 54 "намалявалі" 260 чалавек, на ўчастку № 55 наогул шалёныя лічбы - 632 чалавекі прыпісалі!" - распавядае Таісія Кабанчук.
Назіральнік Алесь Яўсеенка ажыццяўляў свае функцыі ў дзень выбараў на ўчастку №25 Савецкага раёна Гомеля. Па яго словах, участковая камісія паказала цуды аператыўнасці – за 20 хвілін, з 20.00 да 20.20 былі падлічаны больш за 2,5 тысячы галасоў і абвешчаны вынікі.
На ўчастку №25 Цэнтральнага раёна Мінска назіральнікі, у тым ліку і міжнародныя, толькі здалёк маглі бачыць, як адбываецца падлік галасоў выбаршчыкаў. Ні колькасці бюлетэняў, ні іх зместу назіральнікі пабачыць не мелі магчымасці.
Ігар Кірын кажа, што калі ён паспрабаваў сказаць пра тое, што працэдура падліку галасоў нябачная для назіральнікаў, сваё адрознае меркаванне адразу ж выказаў іншы назіральнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Глускага райвыканкама Сяргей Слічонак, які заявіў “а нам усё бачна”.
Як і падчас выбарчых кампаній мінулых гадоў, назіральнікі не змаглі пабачыць змест бюлетэняў з-за вялікай адлегласці да месца падліку галасоў. Таксама бачыць працэс падліку бюлетэняў перашкаджалі спіны сяброў камісій. Не змянілася і працэдура падліку.
На бабруйскім выбарчым участку № 69 назіральнікі зафіксавалі па выніках сённяшняга дня прыпіску ў 548 чалавек. Назіральнік кажа, што падыйсці да стала падчас падліку галасоў назіральнікам не далі. Больш за тое, сябры камісіі стварылі "барыкады", перакрылі шлях да стала крэсламі.
Прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, які назірае на выбарчым участку №6 Наваполацка Алег Пашкевіч паведаміў, што каля 18:00 на участак прыехаў Гендырэктар ВА "Нафтан" і два ягоныя намеснікі, уключаючы намесніка па ідэалогіі.