Хто адказвае ў Магілёве за мінулыя выбары?
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна адмовілася абвясціць вынікі прэзідэнцкіх выбараў па кожным з участкаў. Нагадаем, што Барыс Бухель ў сваёй заяве прасіў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна даць інфармацыю аб выніках галасавання па кожнаму участку.
Калі верыць адказу за подпісам кіраўніка адміністрацыі Міхаіла Галушкова, прадаставіць інфармацыю, якую запатрабаваў у сваёй заяве праваабаронца Барыс Бухель, не ўяўляецца магчымым.
«Запытаная інфармацыя ў кампетэнцыю адміністрацыі не ўваходзіць», - напісаў у адказе Галушкоў.
Чыноўнік аргументаваў гэта спасылкай на артыкул 24 Выбарчага кодэкса, заявіўшы, у прыватнасці, што “на раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады ўскладзены, ў першую чаргу, задачы арганізацыйнага і тэхнічнага характару: утварэнне участкаў для галасавання і ўчастковых камісій па правядзенні выбараў, прадастаўленне памяшканняў для размяшчэння камісійі неабходнага абсталявання”. Таксама адміністрацыя Кастрычніцкага раёна спаслалася на тое, што падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з артыкулам 27 ВК, забяспечваюць тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым, у сваім адказе адміністрацыя не раскрывае, якая менавіта структура можа даць адказ на запыт Бухеля. Пры гэтым, частка 2 арт.13 Выбарчага кодэкса абавязвае распарадчыя органы інфармаваць грамадзян пра сваю працу па правядзенні выбараў і выніках галасавання.
Праваабаронца рыхтуецца абскардзіць адказ чыноўнікаў у вышэйстаячых органах.