Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: Мікалая Чарнавуса ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі не ўзялі

Актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус
Актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Нагадаем, што баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 30 чэрвеня напісаў у Баранавіцкі гарвыканкам пісьмовую заяву аб уключэнні яго і яшчэ 4 чалавек у склад інцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.

Па яго словах, 13 ліпеня яму пісьмова паведамілі, што ў адпаведнасці з арт. 61 Выбарчага кодэксу спісы для рэгістрацыі ў ЦВК падае асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты.

-Як бачна з адказу, мне адкрыта напісалі, што я звярнуўся не па адрасу. Тады я вырашыў схадзіць у ідэалагічны аддзел гарвыканкама, але мне так і не сказалі, хто ў Баранавічах фарміруе ініцыятыўную групу па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, – адзначае Мікалай Чарнавус.

У той жа дзень, 13 ліпеня, грамадскі актывіст вырашыў наўпрост звярнуцца да дзеючага прэзідэнта і накіраваў на яго электронны адрас сваю заяву аб уключэнні яго ў склад ініцыятыўнай групы, паабацаўшы сабраць у Баранавічах 4 000 дакладных подпісаў выбаршчыкаў.

Сыходзячы з таго, што спіс ініцыятыўнай група А. Лукашэнкі быў пададзены ў ЦВК учора, 14 ліпеня, а з Чаравусам ніхто так і не звязаўся пасля ягонага звароту, ягонага прозвішча ў гэтым спісе няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары