За несвоечасовае размяшчэнне інфармацыі аб членах Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій Магілёва па выбарах прэзідэнта рэдактара газеты “Веснік Магілёў” Васіля Навічонка прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшыні адпаведных камісій Сяргей Сямашка і Уладзімір Хлябіч адзначаюць, што згодна з арт. 61 Выбарчага кодэксу праверку подпісаў ажыццяўляюць камісіі, а прысутнасць назіральнікаў падчас гэтай працэдур не прадугледжана законам.
Калі мясцовыя актывісты “Белай Русі”, БРСМ і дзяржаўных прафсаюзаў зладзілі пікетаванне па збору подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў гарадскім пасёлку толькі некалькі разоў, то бялыніцкія прыхільнікі Таццяны Караткевіч ладзяць адпаведны пікет амаль кожны дзень.
«Мазырскія ўлады загадзя не размясцілі абвестку на сайце райвыканкаму і ў адмысловай рубрыцы аб паседжанні па стварэнні ўчасткаў, узгадненні іх межаў, месцах знаходжання ўчастковых камісій. Я не змог прысутнічаць на паседжанні".
Ад самага пачатку актыўна ўключыліся ў працу па збору подпісаў чальцы ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Пабывалі ў Клімавічах і зборшчыкі подпісаў у падтрымку Віктара Цярэшчанкі. За вылучэнне Таццяны Караткевіч сабралі ўжо больш за 500 подпісаў.
Пра гэта паведамілі некаторыя жыхары Брэста, якія працуюць у арганізацыях, што ўваходзяць у склад канцэрна “Белнафтахім”. За подпіс у падтрымку дзейнага прэзідэнта можна было атрымаць квіток-запрашэнне на канцэрт, прымеркаваны да Дня горада.
Шэраг грамадзян Брэста паскардзіліся ў Вярхоўны суд на рашэнне абласнога суду, які адмовіўся распачынаць справу наконт таго, якім чынам Брэсцкі абласны савет дэпутатаў і Брэсцкі аблвыканкам сфармавалі абласную тэрытарыяльную камісію.
Сюжэты пра выбарчую кампанію ў СМІ у большасці сталі больш нейтральнымі, негатыў да апазіцыйных кандыдатаў застаўся ў аўтарскіх перадачах, а органы адміністратыўнай вертыкалі раёнаў, здаецца, не атрымалі новых указанняў адносна правілаў гульні па асвятленні сёлетняй выбарчай кампаніі.
Работнікі прадпрыемства паведамілі што адказны за ідэалогію холдынга выклікаў да сябе па аднаму работніку са структурных падраздзяленняў арганізацыі і раздаў ім усім падпісныя лісты, каб яны пачалі збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
На электронную скрыню кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары” прыйшоў ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя аб выкарыстанні службы ўнутраных паведамленняў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі для арганізацыі збору подпіcаў за дзеючага прэзідэнта ў гэтай установе.