У Мінску на “Амкадоры” подпісы за Лукашэнку збіраюць не сябры ініцыятыўнай групы (фота раздадзеных падпісных лістоў)
Работнікі прадпрыемства паведамілі што адказны за ідэалогію холдынга выклікаў да сябе па аднаму работніку са структурных падраздзяленняў арганізацыі і раздаў ім усім падпісныя лісты, каб яны пачалі збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Бланкі пустыя – у іх не стаяць звесткі аб члене ініцыятыўнай групы, які ажыццяўляе збор подпісаў. Самі ж зборшчыкі не з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта.
Трэба адзначыць, што факты збору подпісаў ў падтрымку прэтэндэнта ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка ў працоўны час, на працоўным месцы і пад пагрозамі ў выніку адмовы падпісацца ў яго падтрымку выяўлены амаль ва ўсіх гарадах Беларусі, пераважна на дзяржаўных прадпрыемствах, а таксама дзяржаўных і сацыяльных установах.