Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Пры зборы подпісаў пачалі выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі? (фота)

На электронную скрыню кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары” прыйшоў ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя аб выкарыстанні службы ўнутраных паведамленняў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі для арганізацыі збору подпіcаў за дзеючага прэзідэнта ў гэтай установе. Да ліста далучана фота (скрыншот).

“Вельмі цікава працуе служба ўнутраных паведамленняў у БелДІСС  (Беларускі Дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі): “Тым, хто мае пры сабе пашпарт, неабходна падыйсці ў аддзел кадраў і падпісацца ў падтрымку дзеючага прэзідэнта. Фота ў Facebook падзялілася удзельніца праекта EOTP. Месца падзей - БелДІСС," -  сказана ў лісце праваабаронцам.

Праваабаронцы гатовыя аказаць прававую дапамогу ў абскарджанні незаконных дзеянняў адміністрацый. Звязацца можна праз электронную скрыню viasna@spring96.org ці па тэлефонах - 8 (017) 394-63-11, +375 29 841-39-81.


Каментары