Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Парычы: Надзея Дударэнка, прыёмная маці, у якой адабралі дзяцей, збірае подпісы за Цярэшчанку і спадзяецца на яго дапамогу

Жыхарка вёскі Парычы (Светлагорскі раён) Надзея Дударэнка правяла пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Віктара Цярэшанкі. Надзея Дударэнка з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты.

Жанчына раней была прыёмнай маці, але мясцовыя чыноўнікі некалькі гадоў таму адабралі ў яе пяць прыёмных дзяцей, а нядаўна яшчэ праз суд пачалі дабівацца адмены ўсынаўлення на дваіх хлопчыкаў. Жанчына лічыць, што такім чынам чыноўнікі помсцяць ёй за актыўную грамадзянскую пазіцыю, і за тое, што абараняла правы дзяцей, якіх, па яе словах, збівалі і зневажалі ў школе. Яна вымушана была перавесці хлопчыкаў на дамашнюю адукацыю, але пасля гэтага яе абвінавацілі ў тым, што дзеці не ходзяць у школу, хоць дамашняя адукацыя – гэта права, замацаванае ў заканадаўстве.

Жанчына спадзяецца, што патэнцыяльны кандыдат Віктар Цярэшчанка ў сваёй праграме зверне ўвагу на парушэнне правоў прыёмных сям’яў у Беларусі.

У цяперашні час у судзе Светлагорскага раёна слухаецца грамадзянская справа – іск аб прызнанні незаконным рашэння Светлагорскага райвыканкама аб вызваленні жанчыны ад абавязкаў прыёмнай маці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары