У гісторыі затрымання і асуджэння неадбыўшагася кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана і кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Паўла Канавальчыка шмат няўвязак і супярэчлівых фактаў. Юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" пастараліся раскласці ўсё «па палічках».
Валер Ухналёў, намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет”, які каардынуе дзейнасць ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Сяргея Калякіна, лічыць, што надзея назбіраць неабходныя для далейшага ўдзелу ў выбарах 100000 галасоў застаецца, нягледзячы на невялікую актыўнасць грамадзян.
Амаль праз гадзіну да Віталя Каліноўскага падыйшлі работнікі райвыканкама і паабяцалі разабрацца ў скандальнай сітуацыі. Яны публічна адчыталі дырэктара рынка, папярэдзілі, каб больш такога не было і папрасілі Каліноўскага не паведамляць у прэсу.
Заяўнікі пікетаў – сябры Кансерватыўна-Хрысціянаскай партыі БНФ – мяркуюць, што ўлады павінны падтрымаць такую патрыятычную ідэю і нават далучыцца да масавых акцый. Запрашэнні ўзяць удзел у пікетах накіраваны ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска.
"30 ліпеня падчас збору подпісаў у інтэрнаце па адрасе вул.Грышына 106 выбаршчыкі мне паведамілі, што ім загадалі прыйсці з пашпартамі і цягам дня аддзеламі выходзіць на вуліцу да пікета ў падтрымку Лукашэнкі і ставіць за яго подпісы".
29 ліпеня каля ГУМа ў Мінску затрымалі вядомага беларускага музыку і пісьменніка Леаніда Зубарава. Як патлумачыў у каментары сайту minskby.com Леанід Іосіфавіч, яго арыштавалі за тое, што ён «падкормліваў» пікетоўцаў АГП марозівам.
Алег Гулак: "То кіраўніцтва Цэнтральнай камісіі ўводзіць непрадугледжанае ВК правіла, напрыклад, што пазбаўленыя акрэдытацыі назіральнікі ўжо не маюць права паўторна акрэдытавацца, то настолькі вузка трактуе свае паўнамоцтвы, што ніяк не можа павысіць празрыстасць выбарчага працэсу".
Праваабаронцам і журналістам паступіла інфармацыя, што 29 ліпеня ў 13.00 у кабінеце дырэктара сярэдняй школы №27 будуць збірацца подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Па словах супрацоўнікаў школы, ім было загадана прыйсці ў 13.00 да кабінета дырэктара з пашпартамі.