Як распавялі грамадскаму актывісту Віталю Каліноўскаму рабочыя лунінецкага прадыпрыемства “Палессеэлектрамаш”, да іх на працоўных месцах падыходзілі іх начальнікі і прапаноўвалі паставіць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў падпісных лістах.
Уласных інфармацыйных матэрыялаў пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты РБ і пра дзейнасць іх ініцыятыўных груп на старонках дзяржаўных раённых газет Магілёўскай вобласці так і не з’явілася да гэтага часу.
Выканкамаўская газета “Шахцёр” нядоўга трымалася перадвыбарчага нэйтралітэту. Адказная сакратарка выдання Наталля Паўленка вырашыла даць бой невядомым “агалцелым” грамадзянам, каторыя “строчаць артыкулы ў сетцы інтэрнэт і спрабуюць дэзінфармаваць салігорцаў”.
У абодвух выпадках людзей, якія першапачаткова адмаўляліся падпісвацца за Лукашэнку, прымушалі гэта зрабіць пад ціскам – аразу ўзгадвалі пра працоўныя кантракты, якія могуць быць не працягнуты.
У нядзелю зраніцы жыхары Бярозы змаглі пабачыць налепкі “Байкот” у розных месцах горада. Прайшло больш за суткі, але да гэтага часу многія налепкі знаходзяцца на сваіх месцах, у тым ліку -- на прыватных крамах, прыпынках, слупах каля жылых дамоў.
Пра своеасаблівы чавускі вопыт стварэння ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ў Чавускім раёне са спасылкай на “Іскру” распавёў інтэрнэт-сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.