Гэта вынікае з адказу на скаргу магілёўскага праваабаронцы Аляксея Колчына, які накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам з прычыны таго, што старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў на беларускамоўныя скаргі адказвае па-руску.
З 14 жніўня ў Бабруйску з’явіліся пікеты і сяброў ініцыятыўнай групы Мікалая Улаховіча. Яны абралі месца каля ўваходу на цэнтральны рынак, побач са скульптурай Бабра. У выходныя тут таксама можна было ўбачыць два пікеты ў падтрымку Таццяны Караткевіч і адзін за Анатоля Лябедзьку.
Інфармацыі пра збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дзяржаўных раённых газетах амаль няма. Як выключэнне пра працу ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі ёсць згадка ў адной інфармацыі “Ашмянскага весніка”.
Валянціна Шчэтнікава і Алесь Шаўцоў збіралі подпісы ў падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на Віленскім рынку. Удзельнічала і сама Караткевіч - на працягу гадзіны яна размаўляла з магілёўцамі. Пасля яе ад'езду пачаліся праблемы.
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію і пракуратуру скаргу на парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
На ўчастку №32, размешчаным у ЛПП у Светлагорску, датэрміновага галасавання не будзе. Таксама на базе аддзелаў унутраных спраў выдзелена 20 памяшканняў для галасавання (выязнымі камісіямі з замацаваных выбарчых участкаў): арыштны дом СІЗА (Гомель), арыштны дом калоніі №20 (Мазыр), 18 ІЧУ.
Каля 20 вечара 12 жніўня быў затрыманы Леанід Дубаносаў, які збіраў подпісы за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Затрыманне супрацоўнік міліцыі абгрунтаваў нібыта званком у міліцыю, што Дубаносаў збірае подпісы ў стане алкагольнага ап’янення.
Па словах сябра БХК Віталя Амяльковіча, ад пачатку кампаніі па зборы подпісаў у Слуцку былі зафіксаваныя ўсяго некалькі пікетаў за Аляксандра Лукашэнку і адзін пікет за Анатоля Лябедзьку. Інфармацыя аб якім-небудзь сур’ёзным зборы подпісаў па кватэрах да мясцовых праваабаронцаў таксама не даходзіла.
Мінская гарадская выбарчая камісія папрасіла кіраўніка ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі Віктара Карнеенку не распаўсюджваць агітацыйную інфармацыю і трымацца закона, на што атрымала ад яго адмову і прапанову мяняць недасканалае заканадаўства.
У Дзень народзінаў Міколы Статкевіча бабруйскія зборшчыкі подпісаў вырашылі нагадаць пра палітвязня гараджанам. Сябры ініцыятыўных груп Анатоля Лябедзькі і Таццяны Караткевіч апранулі цішоткі з выявай палітыка, а таксама размясцілі яго партрэты на сваіх стэндах.
Прадстаўнікі адміністрацыі забаранілі рабочым падпісвацца ў падтрымку іншых прэтэндэнтаў у прэзідэнты, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама настойваюць, каб галасавалі выключна за яго. Як яны будуць кантраляваць галасы выбаршчыкаў – інфармацыя не раскрываецца.