Па паведамленнях працаўніка сферы аховы здароўя, працаўнікам паліклінікі было загадана прыйсці 4 жніўня з 12.00 да 14.00 з пашпартамі ў актавую залу паліклінікі. У зале прысутнічала жанчына, якая прадставілася сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, і збірала подпісы.
Грамадскі актывіст паведамляе, што на заводзе такім чынам падпісалася ў падтрымку Лукашэнкі каля 500 чалавек. Усім, хто адмаўляўся падпісвацца – пагражалі скасаваннем працоўных кантрактаў. Займаўся зборам подпісаў аддзел АГЧ (адміністрацыйна-гаспадарчая частка).
Больш за тое, большая частка раёнак Магілёўшчыны, якія далі інфармацыю пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, умудрыліся ў гэтых матэрыялах нават не ўзгадаць прозвішчы іншых прэтэндэнтаў, за выключэннем дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч атрымала афіцыйны адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Цэнтральная выбарчая камісія не палічыла патрэбным прынесці прабачэнні за абразлівыя словы і юрыдычную непісьменнасць яе сакратара Мікалая Лазавіка.
3 жніўня у Гродне на пікеце ў мікрараёне Фарты на грамадскага актывіста Мікалая Ворана, зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку, напаў невядомы. Урэшце яго забраў нарад міліцыі. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне складзены, якія меры прымуць міліцыя і суд – стане вядома пазней.
"Калі я падпісваўся за Лукашэнку, то падпісныя лісты не былі запоўненыя належным чынам. Пасведчанняў членаў ініцыятыўнай групы Лукашэнкі мне ніхто так і не паказаў, як і не былі ўпісаныя прозвішчы ў падпісныя лісты таго чалавека, які збірае подпісы".
У памяшканні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэту адбылося другое пасяджэнне гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім разглядаліся тры пытанні: узгадненне вызначэння выбарчых участкаў, аплата працы сяброў ТВК і графік дзяжурства на жнівень.
Раённая газета выканкама паведаміла: "У райвыканкаме адбылося пасяджэнне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталя Лебедзева і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Мацюліна, на якім была вызначана ініцыятыўная група ў складзе 30 чалавек".
Адна з сустрэч была запланаваная на рэчавым рынку, які належыць мясцоваму ЦУМу, аднак літаральна напрэдадні візіту Анатоля Лябедзькі на гэты рынак сябры ягонай ініцыятыўнай даведаліся, што адміністрацыя гандлёвага прадпрыемства забараняе збіраць подпісы на тэрыторыі рынка.