Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: за адмову прагаласаваць датэрмінова жыхары "могуць выляцець з інтэрнату"

Незалежным назіральнікам,якія працуюць на выбарчым участку №69 (ён разам з участкам №70 размешчаны ў школе №8), сталі вядомыя факты прымусу да датэрміновага галасавання.

Аб тым, што камендант настойліва рэкамендаваў прагаласаваць датэрмінова, назіральнікам расказалі жыхары інтэрнату №10 па вуліцы 50 год ВЛКСМ.

Назіральнікам падалося дзіўным, што 8 кастрычніка яўка на ўчастку заўважна павялічылася, людзі ішлі цэлымі кампаніямі. Маладыя людзі, жыхары інтэрнату № 10 расказалі, што "могуць выляцець з інтэрнату", калі не прагаласуюць датэрмінова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары