Мінская абласная арганізацыя Партыі БНФ і Мінская рэгіянальная арганізацыя Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” накіравалі скаргі ў суды Слуцкага і Салігорскага раёнаў у сувязі з адмовай мясцовых выканкамаў ва ўключэнні ў склад участковых выбарчых камісій іх прадстаўнікоў.
Пытанне з фальшаванымі подпісамі за Віктара Цярэшчанку ў Гродне будзе разбірацца на бліжэйшым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зараз не выключана, што органы міліцыі могуць пачаць па фактах фальсіфікацыі і парушэння выбарчага заканадаўства крымінальную справу.
"На тэрыторыі нашага рэгіёна за трох дэмакратычных кандыдатаў сабрана разам больш за 10 тысяч подпісаў. На наш погляд, калі б у іншых рэгіёнах каманды кандыдатаў працавалі гэтак жа зладжана, неабходную колькасць подпісаў змаглі б сабраць усе трое прэтэндэнтаў".
У прыватнасці, адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну была створаная працоўная група, што не прадугледжана выбарчым законам. Высветлілася, што група вывучала дасье ўсіх кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі, а потым рабіла высновы. У выніку апазіцыйныя актывісты ў камісіі не трапілі.
Мазырская раённая камісія на працягу двух дзён правярала подпісы, здадзеныя за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У раённую камісію паступілі подпісы ад ініцыятыўных груп трох прэтэндэнтаў – Аляксандра Лукашэнкі (больш за 22 тысячы подпісаў), Сяргея Гайдукевіча (1 769 подпісаў) і Мікалая Улаховіча (348 подпісаў).