Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Гродне несапраўднымі прызнаны 11 тысяч подпісаў за Віктара Цярэшчанку

Віктар Цярэшчанка.
Віктар Цярэшчанка.

   Пасля праверкі здадзеных подпісаў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна выявілі, што ўсе 11 509 подпісаў, якія былі здадзены ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі, несапраўдныя. У падпісных лістах за гэтага прэтэндэнта знаходзяцца прозвішчы нават тых людзей, якія памерлі, а таксама прозвішчы выдуманых людзей, існаванне якіх не пацвярджае аддзел па грамадзянству і міграцыі.

   Гродзенскае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў даслала ў ТВК афіцыйны ліст, дзе пацверджана таксама наступная неадпаведнасць – у падпісных лістах нумары пашпартоў не супадаюць з рэальнымі прозвішчамі.

   Пытанне з фальшаванымі подпісамі за Віктара Цярэшчанку ў Гродне будзе разбірацца на бліжэйшым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зараз не выключана, што органы міліцыі могуць пачаць па фактах фальсіфікацыі і парушэння выбарчага заканадаўства крымінальную справу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары