Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорск: улады ствараюць імітацыю масавага назірання

Салігорскія праваабаронцы кажуць пра імітацыю назірання за выбарчым працэсам у рэгіёне з боку праўладных арганізацый.

- На салігорскіх выбарчых участках зарэгістравана ўжо ледзь не па дзясятку назіральнікаў ад розных праўладных арганізацый кшталту “Белай Русі”, БРСМ, прафсаюза дзяржаўных работнікаў і іншых. На мінулых выбарах такой масавасці назіральнікаў ад уладаў мы не фіксавалі. Цяпер жа ў іх нават ёсць свае куратары, у якіх яны цэнтралізавана адзначаюцца, паведамляюць аб рэгістрацыі на ўчастку, - кажа салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка.

Зрэшты, па словах спадара Мархоткі, на ўчастках гэтыя назіральнікі амаль не прысутнічаюць.

- У лепшым выпадку ад праўладных арганізацый адначасова на ўчастку можа знаходзіцца два ці тры чалавекі, але і яны доўга не затрымліваюцца. У іх нават ёсць скаардынаваныя пагадзінныя графікі, хоць фармальна гэтыя асобы прадстаўляюць ніяк не звязаныя паміж сабой грамадскія структуры. Ніякага рэальнага назірання яны, на вялікі жаль, не ажыццяўляюць. Ніякага паралельнага падліку яўкі не вядуць, прапаноў ці заўваг па паляпшэнні выбарчага працэсу ў камісіі не ўносяць. Нават маюцца выпадкі, калі такія назіральнікі аказваюць дапамогу камісіям па дыскрыдытацыі незалежных назіральнікаў, - канстатуе праваабаронца Леанід Мархотка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары