Незалежныя назіральнікі з Магілёўскай вобласці падзяліліся сваім ўражаннямі ад арганізацыі выбарчага працэса на ўчастках і ў камісіях, дзе яны ажыццяўлялі назіранне.
Назіральнік ад партыі левых “Справядлівы свет” Чэслаў Гузоўскі 13 кастрычніка паведаміў на сваёй старонцы ў ФБ, што падрыхтаваў скаргі ў Цэнтральную выбарчую і Брэсцкую абласную камісіі, а таксама ў Баранавіцкую межраённую пракуратуру адносна махлярства і фальшавання дакументаў з боку старшыні гарадской камісіі Тамары Шукала.
На сайце ЦВК пададзены афіцыйныя звесткі, што за Таццяну Караткевіч па Смаргонскім раёне прагаласавала ўсяго 887 чалавек. Аднак паводле падліку незалежных назіральнікаў, якія вялі маніторынг на 8-мі ўчастках раённага цэнтру паводле афіцыйных пратаколаў за Таццяну Караткевіч прагаласавала 1860 (!) чалавек.
«Другія ішлі па інерцыі, трэція – з-за буфету. Напярэдадні выбараў мясцовыя СМІ анансавалі, што ў буфетах на ўчастках будуць зніжаныя кошты – апелявалі да беднасці людзей. І людзі хацелі хоць нешта танней ухапіць», - лічыць Віктар Адзіночанка.
Жыхар Слоніма Уладзімір Ліцьвін яшчэ задоўга да дня выбараў быў здзіўлены, калі яму дамоў прынеслі запрашэнне яго маці Ганне Ільінічне Хілімончык прыйсці на выбары. Членаў камісіі на Слонімскім выбарчым участку № 26 ён папярэдзіў, што маці памерла яшчэ ў жніўні мінулага года.
Тым часам у Магілёве ўпершыню з’явіўся выбарчы ўчастак, на якім, па сведчанні журналіста Алеся Буракова, выбары адбываліся адносна адкрыта, яўка на 100% супала з афіцыйнымі звесткамі, а лічбы ў пратаколах адрозніваюцца ад сярэднестатыстычных па краіне.
Большасць з іх звязана з прыпіскамі, якія масава практыкавалі сябры камісій, і немагчымасцю назіраць за падлікам галасоў. Яшчэ адна нагода для напісання скаргаў - адсутнасць на многіх участках выніковых пратаколаў. Назіральнікам проста агучвалі лічбы і адпраўлялі дахаты.
Сярод самых распаўсюджаных парушэнняў, якія адзначаюць назіральнікі – гэта прымус да датэрміновага галасавання, разыходжанні вынікаў у дзень галасавання і ў перыяд датэрміновага, нетранспарэнтнасць працы камісій, а таксама абмежаванне магчымасцяў для незалежнага назірання.
Сябра Баранавіцкай гарадской камісіі Сырыца Віктар стаў адзіным, хто галасаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола і выказаў у ім асаблівае меркаванне. Ён сцвярджае, што падвядзеннем вынікаў выбараў у Баранавічах займалася не ТВК, а ідэалагічны аддзел гарвыканкама.