“Пра склад участковых камісій прачытаеце ў газеце і на сайце райвыканкама,” -- так адказалі прадстаўніку БХК Сяржуку Русецкаму на паседжанні Бярозаўскага райвыканкама на пытанне, ці ўключаны прадстаўнікі дэмакратычных партый. Само паседжанне доўжылася ўсяго 8 хвілін.
Сяргей Няроўны адзначыў, што абсалютная большасць чальцоў выбарчых камісій раней ужо ўваходзілі ў склад выбарчых камісій падчас папярэдніх кампаній. Таксама назіральнік адзначае, што аснову выбарчых камісій у Крычаўскім раёне традыцыйна склалі жанчыны.
Старшыня камісіі Ігар Баранаў паведаміў, што паступілі подпісы ад ініцыятыўных груп трох прэтэндэнтаў – Лукашэнкі (больш за 22 тысячы подпісаў), Гайдукевіча (1 769 подпісаў) і Улаховіча (348 подпісаў).
У адказе падпісаным в.а. старшыні Жодзінскага выканкаму Юрыем Шарым, адзначаецца, што “падстаў для прысутнасці на паседжанні гарвыканкаму прадстаўніка БХК Лапіцкага А.І. няма.” Гэта патлумачана тым, што “Беларускі Хельсінкскі камітэт” сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі не вылучаў.”
У панядзелак сябры тэрытарыяльнай камісіі Ленінскага раёну Бабруйска на паседжанні вызначылі працэдуру праверкі прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі подпісаў. На паседжанне прыйшоў толькі адзін назіральнік з пяці - Сяргей Лацінскі, які прадстаўляе БХК.
Па словах Ігара Кірына, пра мяркуемае пасяджэнне Глускага райвыканкама ён даведаўся выпадова літаральна за паўгадзіны да яго пачатку, калі наведаў райвыканкамаўскі інтэрнэт-сайт і ўбачыў, што там з’явілася адпаведная абвестка.
У прыватнасці, 59 прадстаўнікоў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі, 36 - Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 20 - Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 18 - Партыя БНФ, 14 - Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 8 - Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Святлана Цімашэнка, сябра ініцятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, заявіла пра ціск з боку загадчыцы інтэрнатам будаўнічага трэсту №13 Вольгі Бяржанінай. У гэтым інтэрнаце Святлана жыве, а ў няміласць патрапіла таму, што збірала тут подпісы.
У Крычаўскую раённую выбарчую камісію паступілі падпісныя лісты з подпісамі за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты: за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі 11 825 подпісаў, за Мікалая Улаховіча 144 подпісы, і за вылучэнне Таццяны Караткевіч 767 подпісаў.
У Баранавічах з дэмакратычных палітычных партый і недяржаўных грамадскіх арганізацый пакуль толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі чатырох сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.