На ўчастку №12 на 13.30 6 кастрычніка ўжо прагаласавалі 126 чалавек, у асноўным гэта навучэнцы каледжу. Сярод тых, хто прагаласаваў, былі толькі 5-7 пенсіянераў. На іншых участках – больш сціплыя лічбы тых, хто прагаласаваў датэрмінова.
Кожнаму, хто галасуе ў першы раз, члены камісіі ўручаюць імянныя паштоўкі, а таксама сувенірныя магніцікі. Алесь Буракоў мяркуе, што імянныя паштоўкі – гэта выдатны спосаб кантролю маладых выбаршчыкаў, бо па іх можна меркаваць, хто прыйшоў, каб прагаласаваць, а хто -- не.
Каля 30 назіральнікаў выдалілі з участкаў, бо камісіям падалася неадэкватнай фармулёўка ў пратаколах вылучэння. Ва ўсіх пратаколах напісана, што чалавека накіроўваюць назіраць на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2015 года – менавіта такі поўны назоў маюць сёлетнія выбары.
Атрымліваецца, што работнікі прадпрыемства складаюць участковыя камісіі, назіральнікі з ліку работнікаў прадпрыемства назіраюць за ходам выбараў, а старшыні ўчастковых камісій знаходзяцца ў поўнай залежнасці ад старшыні Кастрычніцкай раённай камісіі, які з’яўляецца начальнікам упраўлення.
Старшыня ТВК Тамара Шукала адзначыла, што 5 кастрычніка на ранішняй нарадзе кіраўнікоў участковых камісій ім была дадзена агульная рэкамендацыя зняць партрэты Аляксандра Лукашэнкі на ўчастках на ўвесь перыяд галасавання.
Напярэдадні прыезда Улаховіча, які з’яўляецца намеснікам старшыні Мінскага аблспажыўсаюза, усе унітарныя прадпрыемствы, што ўваходзяць у склад Брэсцкага аблспажыўсаюза, праз факс былі разасланыя паведамленні з патрабаваннем да супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў абавязкова прыйсці на сустрэчу.
Усім месцаў не хапіла, людзі стаялі ў праходах. На сустрэчы таксама прысутнічалі карэспандэнты незалежных і дзяржаўных СМІ, шмат чыноўнікаў. Побач з камандай Караткевіч села старшыня Ленінскай выбарчай камісіі Ірына Епіфанава.
Згодна тлумачэнняў галоўнага рэдактара “Радзімы” І. Грамыка і пракурора Глускага раёна Л. Палевіча, у артыкуле пракурора “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” сапраўды дапушчаны памылкі з-за таго, што пры выкарыстанні матэрыяла з сайта ЦВК у тэкст патрапілі нумары старонак.