Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Мікалай Лазавік прабачэнняў прасіць не будзе (дакумент)

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

   Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч атрымала афіцыйны адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Цэнтральная выбарчая камісія не палічыла патрэбным прынесці прабачэнні за абразлівыя словы і юрыдычную непісьменнасць яе сакратара Мікалая Лазавіка.

Нагадаем, што ён у тэлепраграме “Контуры” некарэктна выказаўся на адрас гродзенскіх вылучэнцаў ад дэмакратычных партый. Выказаўся ў такім сэнсе, што нельга ўключаць у склад ТВК людзей, якія мелі судзімасці. Гэты факт выклікаў абурэнне Аляксандры Васілевіч, і яна накіравала адпаведную скаргу ў ЦВК.

У афіцыйным адказе за подпісам старшыні камісіі Лідзіі Ярмошынай гаворыцца, што выказванні Лазавіка былі агульнай інфармацыяй без канкрэтызацыі апазіцыйных структур і імёнаў вылучаных у камісіі грамадзян і здзейсненых імі правапарушэнняў. ЦВК у цэлым, як і яе сакратар, вельмі адвольна трактуе юрыдычны тэрмін “судзімасць”, адзначаючы: “Сутнасць тлумачэнняў Лазавіка М.І.(..) зводзіліся да ўказання на недастатковасць аўтарытэту ў грамадстве ў гэтых асоб, у тым ліку ў сувязі з іх прыцягненнем да адказнасці па суду”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары