Салігорск: назіральнікі фіксуюць арганізаваны характар яўкі выбарцаў на ўчасткі і прымус да датэрміновага галасавання
Салігорскія незалежныя назіральнікі не зафіксавалі надзвычай высокай яўкі выбарцаў у першы дзень датэрміновага галсавання, але ўжо адзначаюць яе прымусовы ды арганізаваны характар.
На ахопленых незалежным наізараннем участках у беларускай сталіцы шахцёраў у першы дзень прагаласавала ад двух да чатырох адсоткаў выбарцаў. Найбольш актыўна ў датэрміновым галасаванні ўдзельнічалі супрацоўнікі міліцыі.
- Міліцыя, канешне, ужо пайшла галасаваць. Яны ж людзі дысцыплінаваныя. Прыходзілі на ўчастак у форме і, відавочна, у працоўны час, - кажа Уладзімір Шыла, які зарэгістраваны назіральнікам у салігорскай ўчастковай выбарчай камісіі №32. - З размоваў паміж сябрамі ўчастковых камісій стала зразумела, што іх таксама прымушаюць галасаваць датэрмінова. Самі яны, здаецца, нават не ўважаюць гэта за ненармальнасць і нейкае парушэнне.
Інфармацыю аб прымусе сябраў выбаркамаў да датэрміновага галасавання пацьвердзіў і незалежны назіральнік з салігорскага выбарчага ўчастка №33 Павал Батуеў.