Алена Шабуня, назіральніца на ўчастку №68 Першамайскага раёну Віцебска, сфатаграфавала скрыні для датэрміновага галасавання ўвечары 10 і раніцай 11 кастрычніка. Ранкам бюлетэні ляжалі па-іншаму. Колькасць прагаласаваўшых за Таццяну Караткевіч у дзень выбараў і за час датэрміновага галасавання якасна адрозніваецца.
Да сваёй заявы на адрас пракурора города Брэста, якога просяць правесці праверку і распачаць крымінальную справу па фактах падробкі дакументаў і наўмысна няправільнага падліку галасаў, Дзяніс Турчаняк далучыў копіі выбарчых бюлетэняў, што былі выдадзеныя на ўчастку, але не трапілі ў урну для галасавання.
Назіральнікі адзначаюць вялікую колькасць неабазначаных супрацоўнікаў міліцыі, адміністрацыйны пераслед непаўналетняга ўдзельніка масавага мерапрыемства, пагрозы мясцовых уладаў у бок удзельнікаў пра ўжыванне фізічнай сілы ў выпадку адмовы разысціся.
У Глускім раёне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе значна больш выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова, чым на выбарах 2010 года, пры гэтым агульная колькасць выбаршчыкаў у раёне знізілася вельмі значна.
Па дадзеных назіральніка, выказалі жаданне праз заявы галасаваць дома 67 выбаршчыкаў. Але ў скрыні для галасавання па кватэрах было налічана 205 бюлетэняў. «Прычым нерэальна за такі час, які адсутнічала камісія, каб прагаласавала столькі чалавек, так выходзіла на кожнага выбаршчыка па дзве хвіліны».
Назіральнікі Рыгор Грык і Таццяна Стрэльчык накіравалі трэцюю скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру, а таксама Брэсцкую абласную пракуратуру і ЦВК па факту падробкі выбарчых дакументаў на выбарчым участку № 20 (сярэдняя школа № 15).
“Калі за іншага кандыдата – Таццяну Караткевіч – датэрмінова і непасрэдна ў дзень выбараў на ўчастку аддалі свае галасы болей за 21% выбаршчыкаў, дык з тых, хто галасаваў па месцы свайго жыхарства – толькі 5%".
Як паведаміў назіральнік са Смаргоні Юрый Кутузаў, на ўчастку, дзе ён назіраў, яўка склала 77%. Аляксандр Лукашэнка набраў на гэтым участку 58,9% галасоў, Тацяна Караткевіч – 26,9%, супраць усіх прагаласавалі – 8,4%.