Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

На адным з участкаў у Луніцнецкім раёне больш за траціну выбаршчыкаў прагаласавалі па месцы свайго жыхарства

Як заўважае незалежны назіральнік Віталь Каліноўскі, усяго на участку №41 у аграгарадку Любань прагаласавала 630 чалавек, але толькі 390 з іх зрабілі гэта непасрэдна ў памяшканні, дзе знаходзіцца выбарчая камісія.

Паводле слоў Каліноўскага, неверагодным чынам сябры ўчастковага выбаркаму паспелі за сем гадзін аб’ехаць месцы жыхарства 240 чалавек, каб яны прынялі ўдзел у галасаванні. У выніку, як распавёў назіральнік, менавіта галасаванне на даму дало найвялікшую падтрымку аднаму з кандыдатаў – Аляксандру Лукашэнку. “Калі за іншага кандыдата – Таццяну Караткевіч – датэрмінова і непасрэдна ў дзень выбараў на ўчастку аддалі свае галасы болей за 21% выбаршчыкаў, дык з тых, хто галасаваў па месцы свайго жыхарства – толькі 5%. У сярэднім атрымалася каля 13 % на яе карысць”, - кажа Віталь Каліноўскі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары