Жыхарка Баранавічаў Людміла Храпік накіравала заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію і міжраённую пракуратуру аб парушэнні заканадаўства і прызнанні выбараў несапраўднымі на выбарчым учаску № 8 (СШ № 19, старшыня камісіі Юрый Шыманскі).
Назіральніца на ўчастку № 11 Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала адказ з раённай выбарчай камісіі за подпісам намесніка старшыні гэтай камісіі Аляксандра Крагеля на сваю скаргу, датычную непразрыстага падліку галасоў.
Чарговыя разыходжанні пратаколаў з дадзенымі ЦВК зафіксаваны ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. 0,88 % - столькі па афіцыйных дадзеных ЦВК атрымала галасоў выбаршчыкаў Таццяна Караткевіч у Акцябрскім раёне. У лічбах гэта — 94 бюлетэні са ўсяго раёну.
Найбольшую крытыку салігорскіх праваабаронцаў, зрэшты, як і незалежных назіральнікаў па ўсёй краіне, па-ранейшаму выклікае непразрыстая працэдура падліку галасоў. Ніводная са скаргаў ні ўчастковымі камісіямі, ні раённай камісіяй, ні ЦВК, ні нават пракуратурай задаволеныя не былі.
Незалежныя назіральнікі напісалі дзясяткі скаргаў, якія падалі ў ТВК, пракуратуру і ЦВК. Большасць з іх тычылася прыпісак, лічбы якіх вагаліся ад 100 да 700 "дадатковых выбаршчыкаў" і неналежнага захоўвання скрыні для галасавання.
Уладзімір Хільмановіч, які падаваў скаргу ў тэрытарыяльную выбарчую камісію 9 кастрычніка, атрымаў пісьмовы адказ толькі 15 кастрычніка. Скарга назіральніка датычыла адмовы ўчастковай камісіі №14 прадставіць звесткі пра агульную колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання.
Пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей палічыў фальсіфікацыю яўкі на салігорскім выбарчым участку №24 сферай кампетэнцыі Салігорскай раённай выбарчай камісіі і прымаць меры пракурорскага рэагавання з гэтай нагоды адмовіўся.
Уражанні маладой магілёўскай юрысткі, якая ўпершыню паспрабавала сябе ў якасці назіральніцы за выбарамі прэзідэнта Беларусі. Пра тое, чаму яна вырашыла пайсці назіральнікам і што з гэта атрымалася, дзяўчына распавяла карэспандэнту «Магілёўскай вясны».
Бярозаўскія назіральнікі, аналізуючы вынікі выбарчай кампаніі, сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў называюць нетранспарэнтнасць выбарчага працэсу, прымус да датэрміновага галасавання, махінацыі з яўкай і выніковымі лічбамі.