Толькі Беларусь наўпрост у сваім заканадаўстве ўвяла забарону на байкот выбараў, а таксама прадугледзела адміністрацыйную адказнасць за заклікі да байкоту. Усе астатнія падпісанты Канвенцыі аднолькава разумеюць норму п.8 арт.9 Канвенцыі, якая наўпрост дазваляе заклікі да байкоту.
Улічваючы важнасць выбараў Прэзідэнта, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый -- Беларускага Хельсінкскага камітэта і Правабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаем грамадскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
16 чэрвеня каардынатары кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак сустрэліся з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ, якія знаходзяцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Мінску.
У звязку з правядзеннем у 2015 годзе чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Ірына Смяян-Семянюк разважаюць над пытаннямі празрыстасці і даверу да вынікаў беларускіх выбараў.