Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Пракуратуру просяць разабрацца з адмовамі паведаміць вынікі выбараў па ўсіх участках Баранавічаў

11 грамадзян Баранавіч не спыняюць сваю барацьбу за атрыманне інфармацым пра вынікі галасавання па ўсіх выбарчых участках гораду падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Пасля выбараў яны звярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай надрукаваць у мясцовай прэсе, а калі гэта немагчыма, то паведаміць ім вынікі выбараў па ўсіх выбарчых участках. Падставай для гэтага стала сітуацыя на адным з участкаў, дзе было зафіксавана, што выніковы пратакол, вывешаны на ўчастку, адрозніваўся па дадзеных за кожнага з кандыдатыў ад таго, які з’явіўся ў тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Гарвыканкам адмовіўся апублікаваць дадзеныя, і гэтая адмова была абскарджана ў Брэсцкім аблвыканкаме. Але і адтуль прыйшла адмова 15.12.2015г.

11 студзеня ў пракуратуру Брэсцкай вобласці тымі ж выбаршчыкамі была накіравага скарга з просьбай прызнаць неправамернымі адказы з адмовай паведаміць вынікі выбараў у Баранавічах, паколькі запытваемая інфармацыя не з’яўляецца закрытай, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша.


Каментары