Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Cуд аштрафаваў Алену Луцковіч за публічную заяву пра фальшаваньне выбараў

Алена Луцковіч у судзе
Алена Луцковіч у судзе

4 лістапада судзьдзя Акцябрскага раённага суду Ўладзімер Васілеўскі аштрафаваў на 2 мільёны 700 тысяч рублёў лідэра «Маладых дэмакратаў» Аб’яднанай грамадзянскай партыі, назіральнацу на выбарах Алену Луцковіч — за правядзеньне несанкцыянаванага адзіночнага пікету з плякатам «У мяне ёсьць доказы, што выбары сфальшаваны!»

«Вельмі сумна, на самай справе. Сваім пікетам я спрабавала прыцягнуць увагу да фальшаваньня выбараў. Адбылося злачынства, і я спрабавала дамагчыся расьсьледаваньня гэтага злачынства, праверкі на гэты конт, каб вінаватых пакаралі. Замест гэтага пакаралі мяне, зрабілі нейкага злачынцу ці злосную хуліганку, якая парушае грамадзкі парадак. Пятнаццаць базавых — гэта вялікі штраф для мяне. Сумна ад таго, як працуюць нашы органы ўнутраных спраў, якая ў нас у краіне судовая сыстэма. Сумна ад таго, як адрэагавала пракуратура на маю заяву пра фальшаваньне. Надзея, канечне, памірае апошняй, і яна яшчэ ў мяне застаецца. Я чакаю адказу ад Сьледчага камітэту, куды я зьвярталася з заявай пра фальшаваньне вынікаў выбараў», — сказала адразу пасьля суду Алена Луцковіч.

30 кастрычніка спадарыня Луцковіч выйшла на тэрыторыю мясцовага рынку з плякатам «У мяне ёсьць доказы, што выбары сфальшаваны!» Гэта адбылося пасьля таго, як з пракуратуры ёй прыйшла адмова на скаргу пра неадпаведнасьць вынікаў выбараў. У актывісткі ёсць доказы фальшаваньня, зь якімі яна й грамадзкі актывіст Андрэй Павук зьвярталіся ў пракуратуры ўсіх узроўняў — ад раённай да генэральнай. Але пракуратуру доказы парушэньня закону не зацікавілі. І раённая, і генпракуратура адпісаліся, што прайшлі тэрміны абскарджваньня вынікаў выбараў, таму «звароты пакінуты без разгляду па сутнасьці».

Міліцыя затрымала былую назіральніцу. Начальнік аддзелу аховы грамадзкага парадку й прафіляктыкі правапарушэньняў РАУС Уладзімер Гапоненка склаў супраць актывісткі адміністрацыйны пратакол за несанкцыянаваны пікет, на падставе якога былую назіральніцу і пакаралі буйным штрафам.

"Гомельская Вясна"


Каментары