Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Міліцыянт тры гадзіны даказваў каардынатару БХД, што празрыстыя выбары ў Беларусі непатрэбныя

Намеснік каардынатара аргкамітэту БХД па Мінскай вобласці Раман Ганчароў, які падчас выбарчай кампаніі быў назіральнікам на 15-м участку ў Маладзечне, 29 кастрычніка па сваіх скаргах быў выкліканы ў міліцыю, дзе правёў каля трох гадзін.

У прыватнасці, міліцыянт даказваў, што выбарчая камісія не абавязаная даваць інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў, нягледзячы на тое, што актывіст у сваёй скарзе звяртаў увагу на тое, што арт. 13 Выбарчага кодэксу кажа галоснасць падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў. Прадстаўнік міліцыі па выніку паведаміў, што ў адказе напіша пра адмову ўзбуджэння справы. 

Датычна яшчэ адной скаргі, якая была дасланая па пошце 13 кастрычніка, міліцыянт заявіў, што яна прыйшло ўжо пасля адведзенага часу для абскарджвання, і таму яе разглядаць таксама не будуць.

Увогуле ж прадстаўнік міліцыі заявіў, што Раман Ганчароў пісаў скаргі не дзеля таго, каб палепшыць сітуацыю з выбарамі, а каб зарабіць грошы. Пры гэтым ён спаслаўся на нейкіх “балбатунаў”.


Каментары