Бяроза: назіральнікі просяць райвыканкам прадставіць магчымасць азнаёміцца з выніковымі пратаколамі ўсіх участкаў
Адразу пасля выбараў назіральнікі Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі звярнуліся ў раённую выбарчую камісію з просьбай прадставіць ім магчымасць азнаёміцца з выніковымі пратаколамі на 6 участках, на якіх прысутнічалі назіральнікі. Ім такая магчымасць была прадстаўлена, і яны змаглі ўпэўніцца, што дадзеныя ў іх супалі з выніковымі пратаколамі, копіі якіх мелі назіральнікі.
Пасля гэтага, спасылаючыся на арт. 13 Выбарчага кадэкса, назіральнікі вырашылі паспрабаваць параўнаць вынікі выбараў па ўчастках, дзе былі назіральнікі, і дзе назіральнікаў не было. Яны накіравалі ў Бярозаўскі райвыканкам заяву з просьбай даць магчымасць азнаёміцца з усімі пратаколамі выбарчых участкаў.