Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Уладзімір Лабковіч: Рэзкім кандыдатам сталі назіральнікі (відэа)

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч

Выбары ў Беларусі, як правіла, адзначаюцца доўгім шлейфам палітычных працэсаў. Міліцыя шукае актыўных назіральнікаў руху «За свабоду».

Па выніках назірання на выбарчых участках Менскай вобласці – Слуцк, Маладзечна і Барысаў – назіральнікі руху «За свабоду» падалі вялікую колькасць скаргаў. Зрэшты, праваахоўныя органы не маюць ніякага дачынення да працы назіральнікаў, бо разгляд скаргаў не ў іхнай кампетэнцыі. А таму такія выклікі ў міліцыю – гэта спроба запалохаць актыўных назіральнікаў, а можа, нават спроба не фізічнага, а маральнага ціску, зазначаюць самыя назіральнікі.

Госць «Гарачага каментара» – праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

«Не было вялікай інтрыгі па выніках выбараў, бо не было, на маю думку, моцнага і яркага супрацьстаяння «апазіцыя-ўлада». Не было адназначна рэзкага кандыдата, які б быў антаганістам сённяшняй улады, таму такую функцыю выконвалі менавіта назіральнікі, якія з’яўляліся антаганістамі той сістэмы выбараў, якая існуе ў Беларусі», – заўважыў праваабаронца.

Спадар Лабковіч распавёў пра кур’ёзны выпадак, калі жанчыну, якая знаходзілася ў радзільным аддзяленні і назірала за выбарамі, выпісалі з радзільнага аддзялення. Ёй сказалі: «Або ты тут знаходзішся і дзяржава пра цябе тут клапоціцца, або ты займаешся такой антыдзяржаўнай справай як назіраць за выбарамі».

Белсат-TV


Каментары