Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Пракуратура Ваўкавыскага раёна не ведае выбарчага заканадаўства (дакумент)

   Незалежны назіральнік з Ваўкавыску Віталь Гуляк па выніках дня галасавання на выбарах на Даватарскім участку №3 накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру на прадмет парушэння выбарчага заканадаўства – а менавіта парушэння працэдуры падліку галасоў.

   Адказ на сваю скаргу Віталь Гуляк атрымаў не з пракуратуры, а з Ваўкавыскага райвыканкаму за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Захарчука. У адказе сказана, што паводле заяваў іншых назіральнікаў на гэтым участку ніякіх парушэнняў Выбарчага кодэксу не адбылося. Чыноўнік прапануе Гуляку абскарджваць такі адказ у Гродзенскім аблвыканкаме.

Варта засяродзіць увагу на тым, што выканкамы не валодаюць правам разгляду скаргаў на дзеянні выбарчых камісій. Пракуратура павінна была ці самастойна правесці праверку па скарзе і прыняць рашэнне, ці перанакіраваць скаргу ў Цэнтральную ці тэрытарыяльную камісію.

Дзяржаўны орган, адказны за кантроль за выкананнем заканадаўства, у дадзенай сітуацыі сам з’яўляецца крыніцай парушэння закона.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары