Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Баранавічах просяць апублікаваць поўную інфармацыю аб выніках выбараў на ўсіх 68 выбарчых участках горада

Грамадскія актывісты з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Сырыца Віктар, Вячаслаў Болбат, Віктар Мезяк, Анжаліка Камбалава, Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык накіравалі пісьмовы зварот старшыні гарвыканкама Юрыю Грамакоўскаму, у якім просяць апублікаваць поўную інфармацыю аб выніках прайшоўшых прэзідэнцкіх выбараў на ўсіх 68 выбарчых участках горада. У звароце адзначаецца, што былі надрукаваны і агучаны агульныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, але жыхары Баранавічаў так і не ведаюць, як прайшлі выбары на выбарчых участках горада. Аўтары звароту спасылаюцца на арт.13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якім “адпаведныя камісіі, мясцовыя прадстаўнічыя, выканаўчыя і распарадчыя органы інфармуюць грамадзян аб сваёй працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, …выніках галасавання”.

Аўтары звароту лічаць неабходным указаць у публікацыі колькасць выбаршчыкаў на ўчастках, колькасць прыняўшых удзел у выбарах, колькасць прагаласаваўшых за кожнага кандыдата паасобку, колькасць прагаласаваўшых супраць усіх і колькасць сапсаваных бюлетэней (усе дадзеныя згодна паступіўшых пратаколаў).

– Раней у гарвыканкаме падчас выбараў быў стэнд, дзе была табліца аб выніках выбараў на ўсіх участках. Цяпер такой інфармацыі няма. Грамадзяне горада хочуць ведаць падрабязныя вынікі выбараў не толькі на сваім выбарчым участку, але і на іншых. Таму мы просім гарвыканкам надрукаваць поўную інфармацыю аб выніках выбараў на ўсіх 68 участках. У нашым калектыўным лісце мы ўказалі: калі раптам ўзнікнуць непрадбачныя праблемы з друкам, то папрасілі гарвыканкам выслаць згаданую інфармацыю на хатні адрас аднаго з першых падпісантаў звароту, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

Гэтую інфармацыю праваабаронцы і грамадскія актывісты просяць надрукаваць ў адным з бліжэйшых нумароў гарадской газеты “Наш край”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары