Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў паслявыбарчага шэсця

Фота "Нашай нівы".
Фота "Нашай нівы".

Удзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбараў 11 кастрычніка, працягваюць выклікаць у РУУСы і складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

На гэты раз позвы прыйшлі актывістам Еўрапейскай Беларусі Леаніду Кулакову, Мікалаю Коласу, Аляксандру РыбачэнкаВользе Нікалайчык, а таксама філосафу Уладзіміру Мацкевічу і прадпрымальніку Алесю Макаеву.

Усіх выклікаюць для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП – “Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства”. Кожнаму з іх можа пагражаць штраф да 30 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

З актывістамі Леанідам Кулаковым, Мікалаем Коласам і Аляксандрам Рыбачэнкам РУУС правялі прафілактычную размову і адпусцілі без складання пратаколу.

Нагадаем, раней такія ж позвы прыходзілі і іншым удзельнікам мітынга і шэсця: Артуру Жуку, Віталю Рымашэўскаму, Адаму Глобусу і інш. Пратаколы былі складзеныя таксама на ўдзельнікаў мастацкага перфомансу Юрыя Урсу і Яўгена Амелькава.

Калі вас выклікаюць у РУУС па падобных позвах і вам патрэбна юрыдычная дапамога – звяртайцеся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” па тэлефонах: +375 17  394-63-11, +375 29 841-39-81 альбо на скрыню: viasna@spring96.org  


Каментары