Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Глуск: Лідзія Ярмошына паабяцала, што ўсё будзе добра. На наступных выбарах

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Назіральнік з Глуска Ігар Кірын атрымаў адказ з ЦВК на сваю скаргу з патрабаваннем прызнаць вынікі галасавання на Глускім выбарчым участку №2 несапраўднымі.

Падставамі для прызнання вынікаў галасавання на Глускім выбарчым участку №2 несапраўднымі Ігар Кірын лічыць відавочныя і грубыя парушэнні ўстаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў адкрытасці і галоснасці пры падвядзенні вынікаў галасавання.

У адказе за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у прыватнасці, гаворыцца, што “у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь не ўтрымліваецца прадпісанняў, якія рэгламентуюць размяшчэнне назіральнікаў і членаў участковай камісіі пры падліку галасоў. Пазіцыя Цэнтральнай камісіі па дадзеным пытанні заключаецца ў тым, што пры падліку галасоў назіральнікі павінны мець рэальную магчымасць бачыць гэту працэдуру. Указанае палажэнне ўтрымліваецца ў метадычных рэкамендацыях і трэнінгу, падрыхтаваных Цэнтральнай камісіяй для членаў участковых камісій.

У гэтай сувязі паведамляем, што пры падрыхтоўцы да наступных выбараў увага арганізатараў будзе звернута на выкананне працэдуры падліку галасоў і забеспячэнне ўмоў для назірання за гэтым выбарчым дзеяннем.

Утрымліваючаюся ў Вашай заяве інфармацыя пра неагалошванне вынікаў раздзельнага падліку галасоў на ўчасткудля галасавання №2 можа сведчыць аб парушэнні працэдурнага характара, а не пра скажэнне волевыяўлення выбарнікаў.

На заканчэнне інфармуем, што выбарчае заканадаўства прадугледжвае магчымасць падачы скаргаў аб прызнанні выбараў несапраўднымі па асобных участках для галасавання (частка 6 артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Такія скаргі маюць права падаваць у Цэнтральную камісію толькі кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў. Назіральнікі правам падачы такой скаргі не нададзены.

З улікам выкладзенага Ваша просьба не можа быць задаволена”.

Ігар Кірын лічыць адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай фармальнай адпіскай. Назіральнік не можа зразумець, чаму на грубае парушэнне рэкамендацый ЦВК старшынёй камісіі на Глускім выбарчым участку №2 будзе звернута ўвага толькі “пры падрыхтоўцы да наступных выбараў”. Па меркаванні Ігара Кірына, толькі паўнавартаснае расследванне з апытаннем членаў камісіі і выбаршчыкаў, з праверкай выбарчых бюлютэней на Глускім выбарчым участку №2 зможа даць адказ на пытанне, якія сапраўдныя вынікі галасавання на гэтым участку.

“Праваабаронцы за свбодныя выбары”


Каментары