Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Жыхарка Баранавічаў, да якой прыйшлі без выкліку дзеля галасавання на даму, падала скаргу

Жыхарка Баранавічаў Людміла Храпік накіравала заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію і міжраённую пракуратуру аб парушэнні заканадаўства і прызнанні выбараў несапраўднымі на выбарчым учаску № 8 (СШ № 19, старшыня камісіі Юрый Шыманскі).

У скарзе Людміла Храпік паведамляе, што яна не пісала заяву ва ўчастковую выбарчую камісію і нават не тэлефанавала, каб прагаласаваць у дзень выбараў 11 кастрычніка па месцы знаходжання. Аднак у парушэнне ч.2 арт. 54 ВК на яе адрас пражывання прыйшоў са скрыняй для галасавання і прапановай прагаласаваць адзін з членаў участковай камісіі Міхаіл Ткачык. На пытанне, чаму адсутнічае другі член камісіі, Міхаіл Ткачык паказаў на міліцыянера, які стаяў на лесвічнай пляцоўцы. Сведкаю гэтых падзей, як паведамляецца ў скарзе, была сяброўка гаспадыні кватэры Нэлі Роман.

Люміла Храпік лічыць, што ўказаныя парушэнні выбарчага заканадаўства маглі паўплываць на вынікі галасавання на выбарчым участку № 8. Таму яна просіць разглядзець скаргу і прыняць меры для прадухілення парушэнняў выбарчага заканадаўства, а вынікі галасавання па месцы знаходжання на выбарчым участку № 8 прызнаць несапраўднымі.

Фота: СШ № 19, дзе працаваў выбарчы ўчастак № 8 падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 г.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары