Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорская пракуратура адфутболіла скаргу аб фальсіфікацыі яўкі ў раённую камісію

Пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей палічыў фальсіфікацыю яўкі на салігорскім выбарчым участку №24 сферай кампетэнцыі Салігорскай раённай выбарчай камісіі і прымаць меры пракурорскага рэагавання з гэтай нагоды адмовіўся.

Нагадаем, 12 кастрычніка салігорскі назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Віктар Малочка накіраваў у пракуратуру скаргу з нагоды разыходжання яўкі выбарцаў у асноўны дзень галасавання паміж яго падлікамі і афіцыйнымі дадзенымі на 382 чалавекі.

Сам Віктар Малочка лічыць, што пракуратура проста вырашыла самаўхіліцца ад вырашэння нязручнай праблемы:

- Безумоўна, гэта непасрэдная кампетэнцыя пракуратуры - нагляд за выкананнем выбарчага заканадаўства. А фальсіфікацыя яўкі членамі салігорская выбарчай камісіі №24 -- гэта крымінальнае злачынства, якім пракуратура абавязана займацца. Тым больш анякай тэхнічнай складанасці ў гэтым няма. Праверыць журнал рэгістрацыі выбарцаў, наяўнасць там подпісаў і правесці, прынамсі, частковае іх апытанне. Не кажучы ўжо пра больш тэхналагічныя метады вызначэння месцазнаходжання людзей, якія ёсць у нашых сілавых ведамстваў. Бо гаворка ж тут не толькі пра завышэнне працэнтаў яўкі. Фактычна ж за гэтых 382 чалавекі прагласавала выбарчая камісія, размеркаваўшы галасы на свой капыл.

Не стала таксама пракуратура Салігорскага раёна праводзіць праверку сапраўднасці дакументаў аб вылучэнні ў склад выбарчай камісіі №24 яе чальцоў, якія дзіўным чынам аказаліся прадстаўнікамі працоўнага калектыву першага рудніка ААТ “Беларуськалій”, дырэктарам якога з’яўляецца старшыня камісіі Аляксандр Гарбачоў. Пракуратура вызнала права грамадзян на азнаямленне з гэткай інфармацыяй, калі гэта закранае іх правы і законныя інатэсы. Вось толькі якім чынам яна закраные правы і інтарэсы незалежнага назіральніка і іншых выбарцаў пракуратура ўбачыць не пажадала.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары