Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Брэст: у спісе было 1 200 выбаршчыкаў, прагаласавала – 1543. Назіральнікі падалі скаргу

Актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла і Аляксандр Дзенісенка падалі скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастку №41 Ленінскага раёна Брэста, дзе яны былі назіральнікамі.

Паводле слоў Аляксандра Дзенісенкі, у сваёй скарзе ён адзначае, што падлік галасоў на гэтым участку не адказваў патрабаванню галоснасці. «Назіральнікі знаходзіліся на адлегласці 10 метраў ад месца падліку галасоў, а падысці бліжэй не дазваляла старшыня камісіі, - кажа Дзенісенка. - Пры гэтым сябры камісіі цалкам захілілі сваімі спінамі стол, за якім вялі падлік выбарчых бюлетэняў. Вынікі па кожнай скрыні для галасавання не абвяшчаліся, і я даведаўся пра іх толькі з агульнага пратаколу”. Назіральнік лічыць, што такім чынам сябры выбаркама груба парушылі артыкул 13 Выбарчага кодэкса, які прадугледжвае галоснасць пры правядзенні выбараў.

У сваю чаргу Людміла Дзенісенка звяртае ўвагу на тое, што камісіяй быў неналежным чынам складзены спіс выбаршчыкаў. Згодна з пратаколам, на 10 кастрычніка ў гэтым спісе было 1200 чалавек, а камісія атрымала 1220 бюлетэняў. “У той жа час выніковы пратакол сведчыць, што на ўчастку прагаласавала 1543 выбаршчыка, адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным, а 76 бюлетэняў не былі выкарыстаны, - распавяла Людміла Дзенісенка. - Атрымліаваецца, што ў камісіі было 1620 бюлетэняў і старшыня выбаркама давала недакладныя звесткі. Таму я не выключаю, што гэта магло быць свядомым змяньшэннем колькасці выбаршчыкаў на ўчастку дзеля таго, каб забяспечыць высокі працэнт яўкі тых, хто прагаласаваў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары