На сайце ЦВК лічба пададзеных галасоў за Караткевіч па Смаргонскім раёне 887, паводле афіцыйных пратаколаў толькі на 8 участках – 1860 (скрыншот)
На сайце ЦВК пададзены афіцыйныя звесткі, што за Таццяну Караткевіч па Смаргонскім раёне прагаласавала ўсяго 887 чалавек.
Аднак паводле падліку незалежных назіральнікаў, якія вялі маніторынг на 8-мі ўчастках раённага цэнтру паводле афіцыйных пратаколаў за Таццяну Караткевіч прагаласавала ажно 1860 (!) чалавек. Вось раскладка галасоў за яе па розных участках
№2 – 278
№4 – 250
№5 – 292
№6 – 193
№7 – 401
№9 – 169
№12 – 95
№13 – 182
Усяго ж у Смаргонскім раёне 40 выбарчых участкаў, 20 з якіх знаходзяцца на тэрыторыі гораду, астатнія – сельскія.
Узнікае натуральнае пытанне – якім чынам лічыла галасы ЦВК?