Гродзенскія ТВК скончылі сваю працу датэрмінова?
12 кастрычніка, у панядзелак увечары некалькі гродзенскіх назіральнікаў не здолелі падаць скаргі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію Кастрычніцкага раёну Гродна, а таксама ў Гродзенскую абласную тэрытарыяльна-выбарчую камісію. Паводле заканадаўства ТВК павінны працаваць яшчэ тры дні пасля дня выбараў. Графік іх працы з 10-ці да 19-ці гадзін дня. Аднак, як заяўляе Дзмітрый Бандарчук, давераная асоба Таццяны Караткевіч, згаданыя камісіі не працавалі ўжо а шостай вечару. Назіральнікі, якія не змаглі падаць скаргі ў гэты дзень, накіравалі адпаведныя скаргі адразу ў ЦВК.
А ТВК Ленінскага раёну Гродна не адказала ўвогуле на дасланую скаргу Уладзіміра Хільмановіча, які накіроўваў туды заяву з прычыны таго, што старшыня ўчастковай камісіі падчас датэрміновага галасавання адмаўляўся назваць агульную колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання.