Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Завышаная яўка, непразрысты падлік. Падводзім вынікі галасавання ў Магілёве

Падлік галасоў
Падлік галасоў

Як адзначыў Аляксей Колчын, які назіраў за ходам галасавання на ўчастку №56, асноўныя парушэнні былі зафіксаваныя пры падліку галасоў.
- Падчас галасавання на сваім участку №6, я забраў свой бюлетэнь з сабой, аднак у выніковым пратаколе участковая камісія адзначыла, што колькасць бюлетэняў, выдадзеных выбаршчыкам, роўна колькасці бюлетэняў, кінутых у скрыні для галасавання.
Па словах праваабаронцы, сур'ёзна разышліся дадзеныя аб колькасьці прагаласаваўшых па дадзеных УВК і назіральнікаў ад праваабарончых кампаній.

- На ўчастку, за якім назіраў я, па афіцыйных дадзеных падчас датэрміновых выбараў прагаласаваў 351 чалавек, у дзень выбараў - 578. Разам - 929 (гэта без уліку тых, хто галасаваў на хаце). Аднак у нас выйшлі іншыя лічбы: датэрмінова прагаласавала 267, у дзень выбараў - 360. У выніку –  627 чалавек, калі не лічыць галасы на хаце, якія, у цэлым, супалі з афіцыйнай лічбай.
У асноўны дзень падлік 578 галасоў заняў толькі 9 хвілін. Пры гэтым ніхто з назіральнікаў, нават знаходзячыся ў памяшканні, не мог назіраць за працэсам падліку - камісія вельмі шчыльна згрудзілася над сталом, - распавёў Аляксей Колчын.
З падобнымі парушэннямі на участку №117 сутыкнуўся назіральнік Барыс Бухель:
- У апошні дзень датэрміновага галасавання, калі вывесілі пратакол, мы ўбачылі, што ў камісіі раптам выявілася на 195 чалавек больш, чым прыйшло па нашых падліках. Пры гэтым спраўджваліся свае дадзеныя мы з імі праз кожныя дзесяць подпісаў і аж да апошніх хвілін нашы дадзеныя сыходзіліся. Мы з напарніцай Настай Тарасенка напісалі адпаведную скаргу, аднак у яе задавальненні нам адмовілі.
Праваабаронца заявіў, што парушэнні былі таксама ў дзень выбараў.

- Пры абвяшчэнні вынікаў падліку бюлетэняў выявілася, што колькасць тых, хто прагаласаваў у асноўны дзень склала 1175 чалавек, што на 303 выбаршчыка больш, чым налічылі мы. Па нашых падліках у асноўны дзень прыйшло галасаваць 872 выбаршчыка. У скрыню для галасавання ўкінуць такую колькасць бюлетэняў незаўважна ад нас яны не маглі. Проста пры абвяшчэнні вынікаў падліку бюлетэняў у скрыні для асноўнага галасавання назвалі патрэбны лік. Выкажу здагадку, што таксама паступілі і з скрыняй для датэрміновага галасавання. Такім чынам, з улікам раней прыпісаных 195 бюлетэняў, агульная колькасць фэйкавых "выбаршчыкаў" склала 498 штук, - паведаміў Барыс Бухель.

Паводле яго слоў, працэсу падліку бюлетэняў ні ён, ні яго калегі не маглі бачыць - стол для падліку знаходзіўся досыць далёка, а сябры камісіі абступілі яго кольцам, што за іх спінамі нічога не было відаць. Перад гэтым, адразу ж пасля закрыцця ўчастка, камісія адмовіліся задаволіць зварот назіральніка ад АГП Аляксандра Сізарэнкі аб тым, каб забяспечыць назіральнікам магчымасць бачыць галачкі ў бюлетэнях, а падлік галасоў па кожным кандыдаце ажыццяўляў ў слых толькі адзін сябра камісіі, падымаючы кожны бюлетэнь і дэманструючы яго ўсім прысутным.

- На падліку прысутнічаў назіральнік дыпламатычнага корпуса, супрацоўнік амерыканскай амбасады Фрэдэрык Стэрн з перакладчыкам. Я яму падрабязна распавёў аб усіх парушэннях. Асабліва мяне павесяліла, што яны вырашылі яшчэ раз пералічыць за некалкі хвілін галасы, каб у амерыканскага госця не ўзнікла сумненняў, быццам выбары праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствам. Адначасова ў асноўны дзень галасавання мы ажыццяўлялі падлік выбаршчыкаў ва ў УВК №118, якая размясцілася ў адным зале з УВК №117, але з іншага боку. Па нашаму бесперапыннаму падліку, ў зале прагаласавала 725 выбаршчыкаў, а пратаколе мы ўбачылі лічбу 1165. Такім чынам, на УВК №118 прыпісалі як мінімум 390 выбаршчыкаў. Назіральнікі ў гэтай камісіі сядзелі ад яе сталоў значна далей, чым назіральнікі ў УВК №117, і не чулі, што аб'яўляла старшыня камісіі. 

У рэальнасці выбары на УВК №56 І Ў УВК №117 па дадзеных назіральнікаў адбыліся, але пад моцным адміністрацыйным ціскам. Яўка выбаршчыкаў, паводле нашых дадзеных, склала, адпаведна, 61,05%, і 60,43%. Навошта трэба было маляваць у пратакол завоблачныя ліпавыя адсоткі - адпаведна, 88,57 і 85,99%, пакуль невядома. 

Нагадаем, што па афіцыйных дадзеных на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь перамогу атрымаў Аляксандар Лукашэнка (83,4%). Яўка склала 87,2%.

"Магілёўская Вясна"


Каментары