Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: сябра гарадской камісіі Віктар Сырыца прагаласаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола і выказаў асаблівае меркаванне (дакумент)

Віктар Сырыца
Віктар Сырыца

Сябра Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Сырыца Віктар стаў адзіным сябрам камісіі, хто галасаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола і выказаў у ім асаблівае меркаванне. Ён сцвярджае, што падвядзеннем вынікаў выбараў у Баранавічах займалася не ТВК, а ідэалагічны аддзел гарвыканкама (дакумент).

– Спачатку я звярнуўся ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру, але маю скаргу пракурор не разглядаў, а проста перадаў у гарадскую ТВК. Выбарчая камісія маю скаргу, дарэчы, як і астатнія 10, разгледзела толькі пасля выбараў ноччу 12 кастрычніка, што з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. На гэтым пасяджэнні ТВК назіральнік Чэслаў Гузоўскі і я прапанавалі выбаркаму разглядзець спачатку ўсе скаргі, а толькі потым зацвердзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў ў Баранавічах. Маю прапанову ТВК не падтрымала. Я галасаваў супраць зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Баранавічах і вырашыў напісаць новы ліст у ЦВК, пракуратуру, і выказаць асабістую думку на адбыўшыяся прэзідэнцкія выбары, – патлумачыў Віктар Сырыца.

У сваім лісце Віктар Сырыца адзначае, што ўсе дадзеныя з участкаў накіроўваліся не тэлефон камісі 42-44-18, а на тэлефоны ідэалагічнага аддзела гарвыканкама 42--39-16 і 42-58-68. Далей Віктар Сырыца паведамляе, што ўсе ідэалагічныя аддзелы і аддзелы кадраў гарадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў павінны былі штодзённа 6 па 10 кастрычніка пасля 10.00 тэлефанаваць у ідэалагічны аддзел і паведамляць колькасць датэрмінова прагаласаваўшых грамадзян.

У сваім лісце грамадскі актывіст даводзіць, што старшыні ўчастковых камісій з выніковымі пратаколамі папярэдне наведвалі кабінет упраўляючага справамі гарвыканкама Мікалая Хітрыка (№ 204), а толькі потым здавалі пратаколы і бюлетэні выбаршчыкаў у ТВК.

Віктар Сырыца падкрэсліў, што ўсе сябры ТВК 11 кастрычніка былі падзелены на 4 групы і знаходзіліся ў розных пакоях гарвыкакама. Такім чынам, яны атрымлівалі з выбарчых участкаў толькі частку выніковых пратаколаў. Толькі старшыня ТВК Тамара Шукала збірала выніковыя пратаколы і накіроўвала іх ў ідэалагічны кабінет № 115, дзе супрацоўніца гарвыканкама Марына Рамахіна і сябра ТВК Таццяна Карпік апрацоўвалі вынікі выбараў. Астальныя сябры ТВК былі пасіўнымі назіральнікамі пры стварэнні выніковага пратакола і выконвалі тэхнічныя работы, а таксама розныя рэкамендацыі і даручэнні Шукала Т.В.

Віктар Сырыца падсумоўвае, што прэзідэнцкімі выбарамі ў Баранавічах кіраваў Баранавіцкі гарвыканкам, а не ТВК, што з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага заканадаўства і паўплывала на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Баранавічах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары