Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорск: фальсіфікацыю яўкі на ўчастку №24 абскарджваюць у пракуратуры

Салігорскі незалежны назіральнік з выбарчага ўчастка №24 Віктар Малочка накіраваў у раённую пракуратуру скаргу з нагоды значнага разыходжання яўкі выбарцаў у асноўны дзень галасавання паміж яго падлікамі і афіцыйнымі дадзенымі.

У сваёй заяве спадар Малочка заяўляе аб завышэнні рэальнай яўкі выбарцаў выбарчай камісіяй на 382 чалавекі. Да заявы незалежны назіральнік прыклаў свае “тычкаванні” выбарцаў з раскладкай іх прыходу па гадзінах. Віктар Малочка адзначае, што ажыццяўляў назіранне і падлік выбарцаў увесь час, не адлучаючыся з участка нават на абед. Назіральнік таксама звяртае ўвагу пракуратуры на адсутнасць адрозненняў паміж яго дадазенымі яўкі і лічбамі камісіі падчас датэрміновага галасавання, на якім ён таксама стала прысутнічаў.

Акрамя таго, Віктар Малочка просіць правесці праверку сапраўднасці дакументаў аб вылучэнні ў склад камісіі яе чалцоў. Ці насамрэч яны з’яўляюцца сябрамі тых партый і арганізацый, якія іх вылучалі. Гэткую праверку назіральнік просіць правесці з той прычыны, што ўсе сябры камісіі на ўчастку №24 акавзаліся прадстаўнікамі працоўнага калектыву першага рудніка ААТ “Беларуськалій”, на якім дырэктарам з’яўляецца старшыня камісіі Аляксандр Гарбачоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары