Затрыманыя 5 чалавек, заўтра суды
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 11 кастрычніка каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Дваіх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Лёс ячшэ траіх высвятляецца.
Вядома, што былі складзеныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” і заўтра – 12 кастрычніка – адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
Акрамя таго, як паведамляюць назіральнікі, пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скараблеўскага, аднак хлопца адпусцілі.