Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Назіральнік зафіксаваў укіды бюлетэняў на 11 участку ў Слоніме

Назіральнік Андрэй Сакалоўскі, які адсочваў сітуацыю на ўчастку №11 у Слоніме, заўважыў укінутыя бюлетэні са скрыняў для датэрміновага галасавання. Па яго меркаванню, было ўкінута не менш, як дзве пачкі па 20-30 бюлетэняў. Назіральнік папрасіў старшыню патлумачыць, што гэта за пачкі, але старшыня зрабіў выгляд, што не разумее, а астатнія сябры камісіі хутка расхапалі паперы.

Падлік праводзілі 13 сябраў камісіі адначасова, і кожны з іх паведаміў сваю лічбу старшыні, які складваў усе лічбы на калькулятары, але нікуды суму падліку не запісаў.

“Калі старшыня камісіі пачаў зачытваць агульную лічбу з лісточка, я запытаўся, як так атрымалася, што ён нічога не запісаваў, але чытае зараз з ліста? Старшыня прамаўчаў, а адна з сябраў камісіі пачала казаць, што я некарэктна сябе паводжу”, - распавёў А. Сакалоўскі.


Каментары