Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: назіральнікі "за барыкадамі" (фота), прыпіскі - 548 чалавек

Бабруйск. Падлік галасоў на адным з участкаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
Бабруйск. Падлік галасоў на адным з участкаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

На бабруйскім выбарчым участку № 69 назіральнікі зафіксавалі па выніках сённяшняга дня прыпіску ў 548 чалавек.

-Мы з іншай назіральніцай увесь дзень пільна лічылі выбаршчыкаў, нікуды не адыходзілі, налічылі 616 чалавек. І таму былі вельмі здзіўленыя, калі ўбачылі ў выніковым пратаколе лічбу 1 164 чалавек! То бок, сябры камісіі зрабілі 90-працэнтную яўку замест 65-працэнтнай, якая мусіла быць на самой справе, - распавядае незалежны назіральнік Яўген Габрэлян.

Назіральнік кажа, што падыйсці да стала падчас падліку галасоў назіральнікам не далі. Больш за тое, сябры камісіі стварылі "барыкады", перакрылі шлях да стала крэсламі.

-Нават візуальна колькасць бюлетэняў на стале была меньшай. І лічылі яны хутка, усяго паўгадзіны. На суседнім участку №70 падлікі назіральнікаў і сябраў камісіі разыйшліся ў 200 галасоў, больш сціпла, чым у нас. Мы з іншымі назіральнікамі адразу ж напісалі скаргі, - адзначыў Яўген Габрэлян.

Нагадаем, участак № 69 адзначыўся і на датэрміновым галасаванні: сюды масава заганялі жыхароў інтэрнатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары