Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Наваполацк: Гендырэктар “Нафтана” прапаноўваў шляхі павышэння яўкі, я яго намесніца заявіла, што “назіральнікі ад БНФ” атрымліваюць па тысячы даляраў

Прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, які назірае на выбарчым участку №6 Наваполацка Алег Пашкевіч паведаміў, што каля 18:00 на участак прыехаў Гендырэктар ВА "Нафтан" і два ягоныя намеснікі, уключаючы намесніка па ідэалогіі. Гендырэктар звярнуў увагу старшыняў камісій, аб тым, што на участах №6 і №7 нізкая яўка, і з гэтым трэба нешта рабіць. Старшыня камісіі участка №7 сказаў, што можа толькі паменьшыць колькасць выбаршчыкаў, выкрасліўшы каля 19:30 выбаршчыкаў, што не прагаласавалі. Гендырэктар прапанаваў штосці прадпрыняць па галасаванні выбаршчыкаў па месцы жыхарства. Старшыні камісій давялі, што гэта немагчыма (было ужо больш за 18 гадзін, і ўносіць новыя прозвішчы немагчыма).

Намеснік Гендырэктара (не па ідэалогіі), запытаўшыся, якія ёсць назіральнікі, і атрымаўшы адказ "ад БНФ” (ці назіральнік ад БНФ прысутнічаў на участку №7 -- невядома) сказала, што “назіральнікі ад БНФ атрымліваюць 1000 даляраў». Па меркаванні Алега Пашкевіча, такім чынам чыноўнік наўпрост імкнулася выклікаць недавер да незалежных назіральнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары