Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Супрацоўнік беларускай амбасады ў Празе пагражаў дэпартацыяй удзельнікам пікету супраць фальсіфікацый на выбарах (фота)

Акцыя ля амбасады Беларусі ў Празе 11 кастрычніка 2015
Акцыя ля амбасады Беларусі ў Празе 11 кастрычніка 2015

11 кастрычніка ўкраінскія і беларускія актывісты ў Празе пікетавалі амбасаду Беларусі з патрабаваннем правядзення чэсных выбараў і спынення фальсіфікацый, на што супрацоўнік амбасады спрабаваў запалохаць удзельнікаў акцыі.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі Праваабарончы цэнтр “Поступ” на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Чэская паліцыя карэктна пацікавілася, што напісана на плакатах. А вось супрацоўнік амбасады таксама не пакінуў актывістаў па-за ўвагай, паспрабаваўшы запалохаць удзельнікаў пікету пагрозамі, што паліцыя ўнясе дадзеныя пратэстуючых у базу экстрэмістаў і што ўсе ўдзельнікі пікету будуць затрыманыя і дэпартаваныя.

Правозахисний центр "Поступ"

Паводле паведамлення, гэты ж супрацоўнік амбасады агрэсіўна патрабаваў ад паліцыі, каб удзельнікаў пікету перавялі на іншы бок дарогі, дзе, зрэшты, няма ходніку і стаяць немагчыма. Сваё патрабаванне ён абгрунтаваў, тым, што нешматлікія ўдзельнікі акцыі замінаюць мінакам, у тым ліку тым, што ідуць галасаваць у амбасаду. Да сярэдзіны дня, па словах супрацоўнікаў амбасады, на выбарчым участку ў Празе прагаласавалі 28 грамадзянаў Беларусі.    


Каментары