Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: колькасць заявак не супадае з колькасцю жадаючых прагаласаваць па месцы жыхарства

Незалежныя назіральнікі ў Бабруйску кажуць, што сябры камісій агучваюць надта вялікія лічбы жадаючых прагаласаваць па месцы жыхарства. А калі назіральнікі ідуць разам з імі па кватэрах, на справе галасуюць адзінкі.

-На выбарчым участку №93 было 289 заявак прагаласаваць па месцы жыхарства. Але пасля абыходу адрасоў з нашымі назіральнікамі там прагаласавалі толькі 19 чалавек. Падобная сітуацыя была і на участку № 58, дзе было 158 заявак, а прагаласавала 5 чалавек, - распавядае назіральца кампаніі "Права выбару" Галіна Смірнова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары