На мінскім участку, на якім галасаваў Улаховіч, – забароненая ў дзень выбараў агітацыя за Лукашэнку (фотафакт)
На фота, якія з’явіліся ў СМІ да інфармацыі аб галасаванні кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча, зафіксавана, што на ўчастку ў дзень выбараў над урнай для галасавання размешчаны агітацыйны плакат з перадвыбарчым лозунгам кандыдата Аляксандра Лукашэнкі: “За будучыню незалежнай Беларусі”.
Разам з тым, арт. 45 Выбарчага кодэкса забараняе ў дзень выбараў размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў як у памяшканні для галасавання, так і ў будынку, дзе размяшчаецца ўчастковая камісія.
Парушэнне зафіксакавана на мінскім участку №54 (вул. Беларуская, 21), што знаходзіцца ў будынку інтэрната Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.