У Гродне старшыня камісіі пратаколы датэрміновага галасавання падпісвае на адвароце (фота)
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №33 Ленінскага раёну Гродна Жанна Шумская, яна ж дырэктарка сярэдняй школы №22, вывешвае на ўчастку няправільна аформленыя пратаколы па выніках датэрміновага галасавання. На гэтых пратаколах, як відаць з фотаздымкаў, няма подпісаў ні старшыні, ні сакратара ўчастковай камісіі. Пратакол Жанна Шумская падпісвае чамусьці на адвароце.
Акрамя гэтага старшыня камісіі Жанна Шумская з дня ў дзень адмаўляецца паведаміць назіральнікам колькасць выбарцаў на гэтым участку, унесеных у спісы для галасавання.