Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Толькі падчас датэрміновага галасавання высвятляецца: салігорская выбарчая камісія №19 цалкам сфармавана з педагогаў начале з дырэктрарам

Падчас ажыццяўлення назірання прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту высветліў, што ўвесь склад салігорскай выбарчай камісіі на ўчастку №19 сфармаваны з работнікаў школы №1.

- Усяго ў склад выбарчай камісіі ўваходзіць адзінаццаць чалавек. Знаходзіцца яна ў памяшканні салігорскай сярэднай школы №1. Старшынёй камісіі з’яўляецца дырэктар Валянціна Каштальян. Выявілася, што з ліку сябраў камісіі толькі адзін, магчыма, ужо і не з’яўляецца працаўніком школы. Гэта былы дырэктар гэтай навучальнай установы, а цяпер пенсіянер. Усе астатнія педагогі і бібліятэкарка, якія з’яўляюцца падначаленымі дырэктарцы школы Каштальян, - кажа прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка.

Варта адзначыць, што фармальна ўсе работнікі школы на чале са спадарыняй Каштальян аформленыя ў сябры выбарчай камісіі пратаколамі ад розных праўладных грамадскіх арганізацый і шляхам збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары